Падчас застолля адбылася сварка, пасля чаго пакрыўджаны мужчына прынёс карабін і распачаў агонь.
Уночы 4 чэрвеня падчас застолля ў пасёлку Рэдкіна ў Цвярской вобласці адбыўся бытавы канфлікт.
Lenta.ru падае, што адзін з удзельнікаў імпрэзы – пакрыўджаны жыхар Масквы – пайшоў дадому па зброю.
Ён вярнуўся з карабінам і расстраляў сваіх крыўдзіцеляў, а таксама сведкаў – агулам шэсць мужчынаў і двух жанчын.
Падазраванага затрымалі.
ДД