Эксперт: Адабраўшы ільготы, Расея падштурхне Беларусь да рэформаў


Ці варта нашай краіне рабіць дыверсіфікацыю?

Эксперт «Ліберальнага клуба» Антон Болтачка даў свой прагноз, што адбудзецца з Беларуссю, калі яна пазбавіцца ўсіх расейскіх ільготаў, якія зараз ёсць:

«З аднаго боку калі мы маем такую сур’ёзную залежнасць ад Расеі, то ёсць верагоднасць негатыўнага сцэнара альбо страты незалежнасці: эканамічнай ці нейкай іншай. З іншага боку шок, які можа быць выкліканы ў выпадку адмены гэтых усіх ільготаў, падштурхне Беларусь да пэўных рэформаў. Лукашэнка хацеў бы запомніцца беларусам і ў гісторыі прэзідэнтам незалежнай краіны – ён заўсёды гэта кажа.

Таму нават калі Расея падвысіць кошты на газ і нафту, то Лукашэнка проста развернецца і пойдзе ў Еўропу. Узгадайце 2009-ы год, калі ў прынцыпе Расея адмяніла гэтыя ільготы. Што адбылося ў беларускай эканоміцы? Пачалася пэўная лібералізацыя, хай і няпоўная, пачаліся размовы з МВФ, з Сусветным банкам, мы атрымалі крэдыт ад МВФ. Пасля гэтага, калі Беларусь пачала пакрысе адыходзіць ад Расеі, Расея вярнула нам ільготы».

Размова з Антонам Болтачка адбылася ў эфіры праграмы «Два на два», якую можна глядзець он-лайн па аўторках а 21:45.

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў