Эксклюзіўныя падрабязнасці пра смерць Машэрава. Забойства ці няшчасны выпадак?


Пятро Машэраў загінуў у аўтакатастрофе 4 кастрычніка 1980 году. Што гэта было: трагічная выпадковасць ці спланаванае забойства?

Дагэтуль у інтэрнэце з’яўляецца шмат версіяў, што да гібелі былога кіраўніка Беларусі. Сямʼя Пятра Машэрава ўпэўненая, што яго забілі. Вось толькі ніхто не можа патлумачыць, хто гэта мог зрабіць і каму было неабходна «прыбраць» Машэрава.

Акалічнасці гэтай гучнай аўтакатастрофы выклікаюць шмат пытанняў. Чаму кіроўца грузавіка выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе ехаў картэж? Дзе была першая машына суправаджэння, якая мусіла прыняць удар на сябе? А можа кіроўца Машэрава мог пазбегнуць аварыі, каб не ягоны фізічны стан? Чаму першапачатковага абвінавачанага перакваліфікавалі ў сведку?

Упершыню на беларускім тэлебачанні ў адной студыі сабраліся ўдзельнікі той аварыі: кіроўца таго самага грузавіка і кіраўнік картэжу Машэрава. У ток-шоу «Кожны з нас» яны распавялі, што ўсё ж такі здарылася 4 кастрычніка 1980 году.

Глядзіце цалкам праграму «Кожны з нас» 14 верасня а 18:35 і на нашым сайце адразу пасля эфіру.

Стужка навінаў