Экс-дырэктару швейнай фабрыкі «Вяснянка» далі 10 гадоў з канфіскацыяй

video

Суд прызнаў вінаватым ва ўсіх інкрымінаваных злачынствах былога дырэктара магілёўскай фабрыкі Максіма Шнэка.

shnek

Адпаведны 24 сакавіка прысуд вынес суддзя Ленінскага раёну Магілёва Ігар Шведаў.

Максіма Шнэка абвінавачвалі ў нанясенні шкоды прадпрыемству больш чым на 2,5 млрд рублёў (прыкладна $ 120 тыс. паводле актуальнага курсу). Яму інкрымінавалі злоўжыванне ўладай і службовай пасадай, шматлікія крадзяжы, выманьванне крэдыту і службовую падробку.

https://www.youtube.com/watch?v=m4_bdk37sRo

Шнэк прызнаў сябе вінаватым толькі ў службовай падробцы, патлумачыўшы ўпрыгожванне статыстычных дадзеных жаданнем захаваць прадпрыемства.

Абвінавачанне прасіла прысудзіць былога дырэктара прадпрыемства да 12 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. У той час як адвакаты Максіма Шнэка прасілі суд апраўдаць іх падабароннага па ўсіх артыкулах, краму арт. 427 Крымінальнага кодэксу (Службовая падробка).

Максім Шнэк мае намер абскардзіць вырак.

НМ, belsat.eu, паводле БелаПАН/Tut.by

Глядзі таксама
Каментары