Дзярждэп ЗША: Пагроза тэрактаў у Еўропе захоўваецца


Вашынгтон абнавіў сваё папярэджанне пра рызыку наведвання Еўропы ў сувязі з тэрарыстычнай пагрозай. Апавяшчэнне пра пагрозу нападаў працягнутае да 31 жніўня бягучага года.

Паводле дадзеных амерыканскага адпаведніка МУС, у Еўропе захоўваецца небяспека нападу тэрарыстаў на турыстычныя аб’екты, рэстараны, а таксама ёсць пагроза тэрактаў на транспарт.

У сувязі з пачаткам 10 чэрвеня ў Францыі футбольнага чэмпіянату Еўра-2016 патэнцыйнымі мішэнямі для тэрарыстаў могуць стаць стадыёны і фан-зоны, а таксама шматлюдныя клубы і кавярні па ўсёй Еўропе, дзе будзе весціся трансляцыя матчаў. Плануецца, што падчас мерапрыемстваў у Францыі на вуліцу выйдуць працаваць 90 тысяч паліцэйскіх, вайскоўцаў і прыватных агентаў бяспекі.

Дзярждэпартамэнт ЗША папярэджвае і пра магчымую пагрозу нападу падчас велагонкі «Тур дэ Франс», якая павінна прайсці ў ліпені, а таксама падчас Сусветнага дня каталіцкай моладзі ў Польшчы, які прыцягне 2,5 мільёнаў людзей.

ДР belsat.eu паводле bbc.com

Стужка навінаў