«Дзяды» ў Менску. Шлях да Курапатаў


Удзельнікі памінальнага шэсця рушылі ад будынку Менскага гадзіннікавага заводу ў бок Курапатаў, дзе пахаваныя ахвяры сталінскіх рэпрэсіяў.

 У шэсці бяруць удзел некалькі соцень асобаў, якія нясуць бел-чырвона-белыя сцягі і скандуюць «Жыве Беларусь!». Ёсць таксама і ўкраінскі сцяг, на знак салідарнасці з Украінаю маніфестанты выгукваюць «Слава Украіне!».

 

[vc_single_image image=”2″ img_size=”large”]

Менскі гарвыканкам дазволіў правядзенне акцыі з агульнаю колькасцю ўдзельнікаў да 5 тысячаў асобаў.

З 14:30 да 17:00 у Курапатах адбыўся жалобны мітынг.

Чаму Курапаты падзялілі грамадства? Адныя лічаць, што там у канцы 1930-х гадоў НКВД здзяйсняла масавыя забойствы, у той час іншыя сцвярджаюць, што зрабілі гэта немцы падчас вайны. І адныя, і другія перакананыя, што маюць рацыю. Ужо больш за 20 гадоў вядуцца заўзятыя дыскусіі. Не адзін год працавала дзяржаўная камісія. Але вынікі яе працы і высновы інтэрпрэтаваліся вельмі па-рознаму. Чаму апошнюю справаздачу засакрэцілі? Якія яшчэ таямніцы хавае Курапацкі лес? Глядзіце фільм «Белсату» «Курапаты – шлях сумлення».

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў