Дмытро Тымчук: Пасля менскіх перамоваў у раёне Дэбальцава вырасла колькасць расейскіх войскаў


Паводле каардынатара групы «Інфармацыйны супраціў», тэрарысты не спыняюць штурм і працягваюць атакаваць, нягледзячы на страту 8 адзінак бронетэхнікі і 10 аўтамабіляў. Пра гэта ён напісаў у сваім « Facebook».

 

Па дадзеных прэс-цэнтру АТО, 12 лютага, баевікі і расейскія сілавікі 69 разоў абстралялі пазіцыі ўкраінскіх вайскоўцаў.

Жорсткія баі за Дэбальцава доўжацца з канца студзеня. Гэта важны транспартны і чыгуначны вузел, і ўкраінскія ўлады заяўлялі, што не збіраюцца яго аддаваць, піша Тымчук.

Народны дэпутат таксама пракаментаваў «Менскія пагадненні».

«Падпісаны ў Менску дакумент пад назвай «Комплекс дзеянняў па выкананні Менскіх пагадненняў» – бліскучы. Толькі калі мы вырашылі развітацца з Данбасам як неадемнай часткай Украіны. Перш за ўсё, у самой хадзе перамоваў і «прымусе» тэрарыстаў да міру ўсё першапачаткова пастаўлена з ног на галаву. Гэта значыць – ЕС і Кіеў неяк упусцілі такі базавы момант, што гаворка ідзе аб агрэсіі Расеі супраць Украіны. У той час, як без прызнання РФ адказнай за падзеі на Данбасе ўсе спробы «мірнага ўрэгулявання канфлікту» сэнсу не маюць».

Паводле rbc.ru, баі ідуць ва ўсходніх раёнах Луганску. У горадзе парушана электразабеспячэнне, не працуе тэлефонная сувязь. Відавочцы паведамляюць пра пажары ў жылых дамах і фабрычных будынках.

Паводле Генштабу Украіны за апошнія содні ў зоне баявых дзеянняў загінулі восем украінскіх вайскоўцаў, трыццаць чатыры параненыя.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў