Дзень перамогі ў Берасцейскай крэпасці: партрэты Сталіна, савецкая сімволіка і п’яны ўгар

video

На мітынг у Берасцейскай крэпасці людзей збіралі паводле старой савецкай традыцыі добраахвотна-прымусова. Што праўда, былі і тыя, хто наведаў Крэпасць на ўласнае жаданне.

pabedy_17

pabedy_18
Сёлета на святкаванне Дня Перамогі ў Берасцейскай крэпасці сабраліся больш за 30 тысяч чалавек. У параўнанні з мінулым годам паменела расейцаў. Не назіралася і саколак з Пуціным, менш і георгіеўскіх стужак. Нягледзячы на тое, што іх прадавалі амаль на кожным кроку.
pabedy_11

pabedy_12Замест каларадскіх стужак улады выкарыстоўвалі стужкі дзяржаўнага сцяга з кветкаю яблыні. Гэтым разам вырашыў абысціся без «георгіеўскай» стужкі і дырэктар Мемарыяльнага комплексу Берасцейская крэпасць-герой Рыгор Бысюк, які яшчэ тыдзень таму сустракаў пуцінскіх начных ваўкоў з памаранчава-чорной стужкай.

pabedy_15

pabedy_8Хапала ў Крэпасці і савецкай сімволікі – сцяг з партрэтам Леніна ў вайскоўцаў, партрэты Сталіна ў калоне і імправізаваным намётавым мястэчку, дзеці ў вайсковай форме. Дарэчы, форму савецкага войску любых памераў можна было арэндаваць за 100 тысяч рублёў на паўгадзіны.

Што цікава, сярод святкуючых быў чалавек, які не пабаяўся прычапіць нацыянальную бела-чырвона-белую стужку. Хлопец патлумачыў, што прызнае толькі нацыянальную сімволіку і ягоныя сябры таксама зацікавіліся гэтай стужкай, але надзець не адважыліся.
pabedy_3

pabedy_4

pabedy_10Пад Крэпасцю арганізавалі месца для грамадскага харчавання, дзе традыцыйна прадавалі шашлыкі ды алкаголь. Кіраўніцтва крамы «Прадтавары» абавязала сваіх працаўнікоў начапіць георгіеўскія стужкі. На гулянні запрасілі творчы калектыў, пад які танчылі ўсе ахвотныя.

АЛ, МХ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары