Дзень народзінаў за кратамі. Юры Рубцоў не здаецца


Гомельскі актывіст кінуў выклік рэпрэсіўнай машыне, быў несправядліва асуджаны, але не адступіў ад сваіх прынцыпаў.

29 ліпеня Юрыю Рубцову споўнілася 54 гады. Свой дзень народзінаў ён сустрэў у СІЗА ў Баранавічах. Амаль тыдзень перад гэтым Берасцейскі абласны суд не задаволіў ягоную скаргу на рашэнне Пружанскага суду. Гэта значыць, што Рубцова маюць скіраваць у калонію.

У чым «вінаваты» Рубцоў?

Пераслед актывіста распачаўся яшчэ ў 2013 годзе. Руцбоў пратэставаў у Гомлі супраць увядзення кантрактнай сістэмы. Але ўсурёз за яго ўзяліся пасля акцыі Чарнобыльскі шлях. Туды Юры Рубцоў прыйшоў у кашулі з надпісам «Лукашэнка, сыходзь!».

Суддзя Савецкага раёну Менску Кірыл Палулех пасадзіў Рубцова на 25 сутак арышту за нібыта «непадпарадкаванне законным патрабаванням міліцыі» і «дробнае хуліганства».

Паводле сведкаў, Руцбоў заявіў у судзе літаральна наступнае: «законы на Беларусі не працуюць, судоў на Беларусі няма і ўся судовая сістэма скоцкая».

Гэта сталася падставаю для таго, каб суддзя Палулех пачуўся абражаным. У кастрычніку 2014 суд Цэнтральнага раёну прысудзіў Рубцову 1,5 гады «хіміі» за абразу суддзі, якога актывіст нібыта назваў падонкам.

На «хіміі» Руцбцоў заявіў, што згодны працаваць, калі заробак будзе не меншы за $ 500 – менавіта столькі, паводле дзяржаўных медыяў, складаў сярэдні заробак па Беларусі. Аднак яму запрапанавалі працу ў якасці кіроўцы з заробкам усяго Br. 2 млн. Адмову суд расцаніў як ухіленне ад адбыцця пакарання.

Змаганне Рубцова

[vc_single_image image=”3″ img_size=”large”]

Беларуская рэпрэсіўная машына раз за разам спрабавала зламіць волю Рубцова. Пасля Чарнобыльскага шляху ў суд яго прывезлі напаўголым: кашульку з надпісам «Лукашэнка сыходзь!» сканфіскавалі. Пасля несправядлівага рашэння актывіст абвесціў галадоўку.

Калі Рубцова выпусцілі пасля 25 дзён арышту, ён паспеў толькі даехаць да Гомля, дзе яго схапіў АМАП. Проста з вакзалу яго завезлі ў пастарунак, потым у суд і ізалятар – на 5 дзён за «непадпарадкаванне міліцыі». Увесь гэты час Юрый трымаў галадоўку.

Раней, у праграме «Размова Мацкевіча«, распавядаючы пра пратэст на Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе, актывіст тлумачыў, што галадоўка – гэта заўсёды крок роспачы.

На «хіміі» у Пружанах Рубцоў працягваў змаганне за свае правы. А з нагоды Дня Волі нават зрабіў сабе татуіроўку з надпісам «Лукашенко уходи» – дакладна такім, які ён меў на кашульцы падчас акцыі Чарнобыльскі шлях. Паводле палітзняволенага, з-за татуіроўкі міліцыянтаў з Купліна, дзе ён адбываў пакаранне, пазбавілі прэміяў.

Пасля адмовы ў Берасцейскім абласным судзе Юры Рубцоў мае намер далей абскарджваць рашэнне суда ў Пружанах, паводле якога ён мае правесці 2 гады ў калоніі за ўхіленне ад працы на «хіміі».

Вы можаце напісаць ліст ці адправіць тэлеграму ды падтрымаць Юрыя Рубцова:

225413, Брэсцкая вобл.,

г.Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258, СІЗА-6

Рубцоў Юрый Міхайлавіч

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў