Дырэктару школы ў Магілёве пагражае 10 гадоў турмы за тое, што ён выпісваў настаўнікам шмат прэміяў


Фота - UZ24.uz

Пракуратура Магілёўскай вобласці распачала крымінальную справу ў дачыненні да былога дырэктара адной з сярэдніх школ Магілёва за перавышэнне службовых паўнамоцтваў (ч. 3 арт. 426 Крымінальнага кодэкса).

«З матэрыялаў крымінальнай справы вынікае, што былы дырэктар у парушэнне заканадаўства сістэматычна даваў незаконныя ўказанні галоўнаму бухгалтару школы аб неабгрунтаваным налічэнні і выплаце прэміяў абмежаванаму колу службовых асобаў і работнікаў узначаленай ім установы адукацыі, што прывяло да неабгрунтаванага расходаванне бюджэтных сродкаў на суму больш за 18 тыс. рублёў», – адзначаецца ў паведамленні пракуратуры.

18 тыс. рублёў лічыцца асабліва буйным памерам і «істотнай шкодай дзяржаўным інтарэсам». Паводле ч.3 арт.426 экс-дырэктару пагражае да 10 гадоў зняволення з канфіскацыяй маемасці.

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары