Двое ў менскім тралейбусе забралі ў кіроўцы білеты і раздалі іх пасажырам


Некалькі білетаў падазраваныя пакінулі сабе

За інфармацыю пра хуліганаў міліцыя абяцае ўзнагароджанне.

Афіцыйная прадстаўніца Фрунзенскага РУУС Менску паведаміла пра здарэнне, якое адбылося 19 кастрычніка.

Каля 17:15 кіроўца тралейбусу мусіў адхіліцца ад трасы маршруту праз аварыю на сталічнай вуліцы Прытыцкага. Пра гэта ён загадзя абвясціў пасажырам па гучнай сувязі.

Двум мужчынам у салоне гэта не спадабалася. На прыпынку яны зайшлі ў кабіну кіроўцы і запатрабавалі кампенсаваць аплачаны праезд, бо рух па змененым маршруце іх не задавальняе.

Па выніку мужчыны забралі з прыборнай панэлі кіроўцы праязныя талоны, узялі некалькі сабе, а астатнія раздалі іншым пасажырам.

Абодва мужчыны – еўрапейскай знешнасці, ад 30 да 35 гадоў, іхны рост – 175–185 см.

Падазраваных у крадзяжы шукаюць супрацоўнікі аддзелу крымінальнага вышуку Фрунзенскага РУУС.

ДД

Глядзі таксама
Каментары