Для нагляду футбольных фанатаў на мяжу з Украінай мабілізавалі вайскоўцаў


Беларускія памежнікі перапісваюць асабістыя дадзеныя фанатаў, якія вяртаюцца з Львова з матчу Украіна-Беларусь.

Беларускія памежнікі перапісваюць нумары машын заўзятараў, якія вярталіся з Львова з футбольнага адборачнага матчу Украіна – Беларусь.

Пра гэта паведаміў «Тўітэр» фан-клубу зборнай Беларусі «B12», інфармуе сайт беларускіх футбольных фанатаў belultras.by.

Спачатку памежнік спытаў, ці не з футболу едуць людзі ў аўтамабілі, пасля чаго перапісаў нумарныя знакі.

Гэтак жа заўзятары паведамляюць пра перапіс асабістых дадзеных пры праверцы пасажыраў цягнікоў.

Пры даглядзе на мяжы былі заўважаныя нават узброеныя вайскоўцы.

[vc_single_image image=”368438″ img_size=”large”]

Радыё «Свабода» падае, што дадзеныя заўзятараў уносяць у адмысловыя спісы. Спадарыня Людміла Рамановіч, якая стала сведкай гэтага, выказала меркаванне, што «напэўна, потым па тых спісах будуць працаваць – чаму там былі, ці выкарыстоўвалі бел-чырвона-белую сімволіку, хто завербаваў…»

5 верасня ў Львове адбыўся футбольны матч Беларусь-Украіна. Перад матчам адбыўся супольны марш украінскіх ды беларускіх фанатаў пад лозунгамі салідарнасці. Паведамлялася, што больш за тысячу квіткоў на стадыёне выкупілі беларусы. Матч завяршыўся з лікам 3:1 на карысць Украіны. Прэзідэнт Украіны падзякаваў беларускім фанам за атмасферу на стадыёне: «Жыве Беларусь!»

МЯ, паводле belultras.by, svaboda.org

Стужка навінаў