Даследаванне: украінцы найбольш любяць беларусаў і палякаў


«Вельмі халадно» да нашай краіны ставяцца толькі 2 % апытаных.

Даследаванне ладзілі сёлета ў ліпені: сацыёлагі апыталі 1200 жыхароў Украіны старэйшых за 18 гадоў ды тых, хто мае права голасу. Пытанні датычыліся грамадска-палітычнага жыцця ў краіне ды бачання будучыні. Сярод іншага ў жыхароў Украіны цікавіліся, як яны ставяцца да шэрагу іншых краінаў.

Большасць украінцаў (55 %) успрымаюць Беларусь прыязна. 12 % апытаных заявілі пра «вельмі цёплае» стаўленне да нашай краіны, 43 % – «цёплае», 38 % – нейтральнае, 2 % – «вельмі халадно», 4 % не адказалі на пытанне.

[vc_single_image image=”368130″ img_size=”large”]

Пазітыўней, чым Беларусь украінцы ўспрымаюць толькі Польшчу, але не нашмат – «вельмі цёпла» да гэтай краіны ставяцца 13 % апытаных.

Да Расеі «цёпла» і «вельмі цёпла» ставяцца агулам 16 %, яшчэ 28 – нейтральна. Негатыўны і вельмі негатыўна да Расеі ставяцца 51 %.

Апытанне ладзілі ва ўсіх рэгіёнах Украіны, апроч акупаванага Крыму ды Данецкай і Луганскіх вобласцяў. Статыстычныя памылка не перавышае 2,8 %. Даследаванне зладзіла Сацыялагічная група «Рэйтынг» на замову «International Republican Institute».

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў