«Бунт маткі»: полькі пратэстуюць супраць поўнай забароны на аборты


У Варшаве людзі выйшлі на вуліцы, пратэстуючы супраць ініцыятывы аб поўнай забароне абортаў.

На чарговую акцыю супраць забароны абортаў выйшлі некалькі тысяч чалавек. На наступным тыдні актывісты заклікаюць польскіх жанчын зладзіць страйк па ўсёй краіне, каб прыцягнуць увагу да абмежавання жаночых свабодаў.

Два тыдні таму польскі парламент разгледзеў ініцыятыву аб поўнай забароне абортаў. Раней прыхільнікі гэтай ініцыятывы сабралі 450 000 подпісаў тых, хто падтрымлівае забарону.

Законапраект цяпер знаходзіцца на разглядзе ў профільным парламенцкім камітэце.

Сёння ў Польшчы жанчына можа легальна зрабіць аборт, толькі калі цяжарнасць пагражае яе жыццю, калі дзіця было зачатае ў выніку згвалтавання або інцэсту, або калі цяжарнасць працякае з моцнымі парушэннямі.

Колькасць нелегальных абортаў у Польшчы складае ад 10 000 да 150 000 выпадкаў у год, у той час як колькасць легальных выпадкаў перапынення цяжарнасці вагаецца ад 1000 да 2000 у год, піша Бі-Бі-Сі.

ЮВ, belsat.eu, паводле tvp.info, bbc.com

Стужка навінаў