Следства інкрымінуе кіраўніку групы кампаніяў «Сармат-СТІ» толькі адзін артыкул з тых, якія былі пералічаныя ў паведамленні КДБ пра «супрацьпраўную дзейнасць службовых асобаў у сферы ЖКГ».
«Непасрэдна па Кныровічу: яму прадʼяўлена абвінавачанне па частцы 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса», – сказаў кіраўнік прэс-служба КДБ Дзмітрый Пабяржын у каментары Еўрарадыё.
Кныровіча разам з некалькімі калегамі затрымалі па падазрэнні ў дачы хабару чыноўніку. Таксама ў КДБ былі пытанні па кантрактах бізнесоўца з расейскімі пастаўшчыкамі.
Прадпрымальніку пагражае абмежаванне волі на тэрмін да 5 гадоў ці пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 7 гадоў. Суд можа канфіскаваць у Кныровіча маёмасць, а таксама – пазбавіць яго права займацца пэўнай дзейнасцю.
Абвінавачанні выстаўленыя і ўсім астатнім фігурантам «Справы Сармата». Усе знаходзяцца пад вартай.
Аляксандр Кныровіч – заснавальнік «Сармат-СТІ», вядомы блогер, бізнес-ментар і бізнес-анёл для стартапераў ацаніў кошт рэзідэнцыі ў Шаршунах, у якой, паводле мясцовых жыхароў, адпачывае Лукашэнка. Ягоныя рэзкія цытаты наўрад ці спадабаліся спецслужбам.
У сваёй праграме «Вывады Кныровіча» на канале «БелБізнесЧэнэл» ён рэзка крытыкаваў эканомічны стан Беларусі.
27 студзеня Лукашэнка пракаментаваў затрыманне бізнесоўца Аляксандра Кныровіча. Ён сказаў, што «злодзей павінен сядзець у турме».
Эксперты бачаць у затрыманні Кныровіча палітычны складнік.
ДР belsat.eu паводле euroradio.fm