Берасцейскія мытнікі завялі дзве адміністратыўныя справы паводле ч. 1 арт. 14.5 КаАП Беларусі (недэклараванне тавараў) на кіроўцаў-экспедытараў, якія спрабавалі ўвезці ў Беларусь ASIC-майнеры.
Кіроўцы не задэкларавалі прылады, паведамляе прэс-служба мытні.
У пункце афармлення «Казловічы» пры аглядзе грузавога аўта «Mersedes», які ехаў з Нямеччыны на тэрыторыю ЕАЭС з сантэхнікай, мытнікі выявілі «нехарактэрныя ўкладанні ў тэхналагічнай нішы паўпрычэпу». Выявілася, што ў паўпрычэпе былі 3 ASIC-майнеры для здабычы крыптавалютаў.
Праз гадзіну знайшлі яшчэ тры падобных прылады ў грузавым аўце «DAF», які вяртаўся з Польшчы ў Беларусь без грузу.
У абодвух выпадках агульны кошт чыпаў для здабычы крыптавалютаў склаў па Br 12 тыс. Мытнікі канфіскавалі іх да рашэння суда.
Глядзіце таксама:
НМ, belsat.eu