Што пішуць сусветныя медыі пра «рэвалюцыйны» дэкрэт «Аб развіцці лічбавай эканомікі»


22 снежня стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт, які атрымаў нефармальную назву «дэкрэт аб ПВТ 2.0».

Дакумент спрашчае працу і ўводзіць ільготы для рэзідэнтаў Парку высокіх тэхналогіяў, а таксама рэгулюе пытанні з абаротам крыптавалютаў.

Сусветныя медыі не пакінулі гэтую падзею без увагі. Мы знайшлі тры загалоўкі, якія адлюстроўваюць рэакцыю медыярынку на дэкрэт «Аб развіцці лічбавай эканомікі».

Bloomberg.com у артыкуле «Апошні дыктатар Еўропы хоча зрабіць з Беларусі крыптахаб» звяртае ўвагу на новы статус крыптавалюты ў Беларусі і тэхналогію блокчэйн.

Агенцтва Reuters.com узгадала словы Лукашэнкі пра тое, што «інтэрнэт – гэта сметнік», але пахваліла за смелы крок у артыкуле «Беларусь прымае закон аб крыптавалюце, каб прыцягнуць замежных інвестараў».

Амерыканскі тэлеканал cnbc.com апублікаваў дэпешу інфармацыйнага агенцтва AP з загалоўкам «Беларусь імкнецца стаць лідарам у галіне лічбавых валют».

ЮВ, belsat.eu

 

Стужка навінаў