На складах прадпрыемстваў «Беллегпрам» знаходзіцца 555 000 медычных масак, паведамляе сайт канцэрну.
«На сёння заказчыкам, самыя буйныя з іх «Белмедтэхніка» і «Белфармацыя», пастаўлена амаль 375 000 вырабаў. Павышанага попыту з боку кампаніяў, якія займаюцца аптовымі пастаўкамі і рознічнай рэалізацыяй вырабаў медычнага прызначэння, няма», – гаворыцца ў паведамленні.
Медычныя маскі шыюць чатыры прадпрыемствы канцэрна «Беллегпрам»: ААТ «Славянка», ААТ «Стужка», ААТ «Жлобінская швейная фабрыка» і ААТ «БелКрэда». Цяпер на складах гэтых прадпрыемстваў 555 000 медычных масак
Павязкі вырабляюць з бавоўны, яны маюць чатыры слаі, іх можна стэрылізаваць і лёгка ўтылізаваць без шкоды для прыроды.
ЮВ belsat.eu