Беларусы ўшанавалі памяць Кастуся Каліноўскага


У Мастаўлянах і Вільні – месцах, дзе нарадзіўся і загінуў Кастусь Каліноўскі, беларусы ўшанавалі памяць нацыянальнага героя з нагоды 177 гадавіны з дня нараджэння.

Каля дзясятка чалавек сабраліся ў вёсцы Мастаўляны, што на Падляшшы. Лідар «Беларускай Нацыянальнай Памяці» Анатоль Міхнавец выказаў спадзяванне, што хутка тут з’явіцца месца, прысвечанае памяці героя, – перадае Беларускае Радыё Рацыя.

Тым часам у Вільні Таварыства беларускай культуры ў Літве, асацыяцыя «Крывія» ды Віленскае беларускае таварыства палітычных вязняў і ссыльных запалілі знічы ля месца памяці Кастуся Каліноўскага.

МЛ, паводле westki.info і racyja.com

Глядзі таксама
Каментары