Беларускія запраўкі адзначаюць рост продажаў бензіну на мяжы з ЕЗ


Дырэктар дзяржаўнай кампаніі «Беларуснафта» распавёў пра рост продажаў паліва.

«У цэлым сёлета ў заходнім кірунку мяжа ажыла, у любым выпадку актыўнасць адназначна вышэйшая. На заходніх памежных АЗС на 10-15 % продажы вышэйшыя ў параўнанні з мінулым годам», – адзначыў дырэктар «Беларуснафты» Сяргей Каморнікаў на канферэнцыі, прысвечанай рынку нафтапрадуктаў нашай краіны.

Пры гэтым ўсплёску продажаў на ўсходнім накірунку не назіраецца.

Адказваючы на пытанне пра тое, наколькі паўплывала на продажы адмена з 1 верасня абмежаванняў на вываз паліва, Сяргей Каморнікаў адзначыў, што пакуль рана аналізаваць гэтае пытанне.

З 1 верасня была адмененая ўведзеная пяць гадоў таму пастанова Саўміну «Аб некаторых пытаннях рэгулявання вывазу аўтамабільнага паліва з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь».

Згодна з ёй свабодна перасякаць мяжу на аўце можна было адзін раз у 8 дзён. У выпадку больш частых паездак трэба было плаціць адмысловае мыта на вываз паліва.

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў