Беларускія турысты, якія трапілі ў аварыю ў Чэхіі, вярнуліся на радзіму


Фота idnes.cz

Аўтобус з беларускімі турыстамі – удзельнікамі аварыі ў Чэхіі, прыехаў у Беларусь, паведаміла беларускае пасольства ў Чэшскай Рэспубліцы. У чэшскіх лякарнях застаюцца тры чалавекі.

У сваю чаргу беларускі МЗС на сваёй старонцы ў «Тўітэры» паведаміў, што ў Беларусь прыбылі трое пацярпелых у аварыі і асобы, якія іх суправаджаюць. «Пасольства трымае на кантролі сітуацыю з пакінутымі ў лякарнях грамадзянамі», – гаворыцца ў паведамленні.

6 студзеня ў Чэхіі беларускі аўтобус трапіў у дарожна-транспартнае здарэнне на слізкай дарозе паміж населенымі пунктамі Горжычкі і Чэска-Скаліцэ. Паводле наяўнай інфармацыі, кіроўца ехаў з мінімальнай хуткасцю, абʼязджаючы асноўную трасу, якая была заблакаваная праз кепскія ўмовы надвор’я. Турыстычная група з 49 чалавек (дзеці разам з бацькамі) ехалі з Прагі ва Уроцлаў (Польшча). Пасля аварыі пацярпелі 16 чалавек. Па стане на вечар 7 студзеня ў чэшскіх шпіталях заставалася трое пацярпелых, паведамляла Міністэрства  замежных справаў.

МЯ, паводле БелаПАН

Глядзі таксама
Каментары