Беларускія памежнікі стралялі ў кантрабандыстаў


Фота: gpk.gov.by

Каб спыніць кантрабандыстаў, якія везлі ў Літву цыгарэты, памежнікі адкрылі агонь.

Ноччу 17 ліпеня каля населенага пункту Белюнцы Воранаўскага раёну памежнікі заўважылі свежыя сляды ад колаў. Яны вызначылі, што аўтамабіль ехаў у бок беларуска-літоўскай мяжы.

Службоўцы пачалі пошукі і прыкмецілі аўтамабіль «УАЗ». Заўважыўшы набліжэнне памежнікаў, кіроўца паспрабаваў уцячы. На патрабаванні памежнікаў спыніцца ён не звяртаў увагі, яны былі вымушаныя ўжыць зброю. У выніку пагоні памежнікі затрымалі дваіх грамадзянаў Беларусі.

«Праясніўся і матыў парушальнікаў – мужчыны перавозілі 55 тысяч пачкаў цыгарэт беларускай вытворчасці», – распавядаюць у Памежным камітэце.

У дачыненні да парушальнікаў распачата некалькі адміністрацыйных справаў, ім пагражаюць буйныя штрафы.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў