Беларускі баец Рустам Док: Украінская ўлада на гэты момант прарасейская, таму і хоча нас забіць


Ніводны беларус, які ваюе на баку АТА, да гэтай пары не атрымаў грамадзянства або палітычнага прытулку ва Украіне. Усе шматлікія абяцанні ўкраінскага кіраўніка, міністра ўнутраных справаў, міністра абароны ды іншых чыноўнікаў дагэтуль не спраўдзіліся.

І пакуль нашыя суайчыннікі змагаюцца з прарасейскімі тэрарыстамі, шэрагі ганаровых уладальнікаў блакітных пашпартоў поўняцца расейскімі апазіцыянерамі, французскімі мецэнатамі ды экс-кіраўніком Грузіі.

Не пашчасціла толькі беларускім байцам ды іншым замежнікам, якія абараняюць гонар братэрскай краіны і адстойваць яе незалежнасць. Яшчэ ў студзені 2014 года Парашэнка гарантаваў кожнаму баявому пабраціму грамадзянства. Аднак посул даць пашпарт «тым, хто рэальна пакутуе ад палітычнага пераследу за абарону ўкраінскай пазіцыі», дагэтуль не ажыццявіўся.

Чытайце таксама: Беларусы на вайне. А што пасля?

Па сеціве разносіцца новая прыкрая гісторыя пра тое, як украінская ўлада падманвае тых, каму абавязалася даць абарону.

[vc_single_image image=”6″ img_size=”large”]

Беларускі баец Рустам Док у сваім «Facebook» распавядае, як некалькі разоў марна спрабаваў легалізавацца і ў чарговы раз атрымаў адмоўны ліст з міграцыйнай службы. Маўляў, няма падставаў для ягонага пераследу на радзіме, таму і палітычнага прытулку даваць яму не збіраюцца.

Паводле хлопца, які ад лютага служыць у ДУК «Правага сектару», у грамадзянстве і прытулку адмаўлялі ўсім, хто звяртаўся па адпаведныя дакументы.

«Чалавек 13 у нас падаваліся, усім адмовілі. Будзем абскарджваць праз суд. Калі абскарджанне выніку не дасць, то, магчыма, будзем пісаць у ААН ці іншыя інстанцыі. Украінская ўлада на дадзены момант прарасейская, таму і хоча нас забіць, пасадзіць і дэпартаваць».

А вы чулі пра гісторыю Сяргея Кароткіх, якому Парашэнка прызначыў грамадзянства?

«Ён быў у РНЕ і супрацоўнічаў з КДБ і ФСБ, датычны да забойства беларускага палітактывіста. У яго падобная гісторыя з Багданавым. У інтэрнэце шмат артыкулаў на тэму гэтага «азоўца», які з’яўляецца этнічным расейцам. Па Багданаву наагул пытанняў няма – атрымаў пашпарт, а цяпер адпрацоўвае яго. Тым, хто паза ФСБ нічога не даюць, фсбшнікам – без праблем».

Агулам па падліках Генштабу Украіны на баку АТА ваюе каля тысячы замежнікаў. Сярод іх каля ста беларусаў

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў