Беларуская казка. Як магілёўскія зубры сустракалі зіму


Наш фотакарэспандэнт пабываў у Магілёўскім заасадзе ды зняў фотарэпартаж аб тым, як беларускія зубры сустракаюць зіму. Глядзіце фота з нашага архіву!

Магілёўскі заасад заснаваны ў 2004 годзе. Ён месціцца ўздоўж Дняпра на плошчы ў 124 гектары. Па перыметры заасада абсталяваны пешаходны маршрут, маюцца назіральныя пляцоўкі. Наведнікі, рухаючыся па агароджанай сцежцы і выходзячы на ​​спецыяльныя назіральныя вышкі, маюць магчымасць назіраць звяроў у звыклых для іх умовах.

Асноўную частку заасада займаюць прасторныя вальеры, у якіх жывуць насельнікі беларускіх лясоў – зубры, алені, дзікі, ласі, казулі, ваўкі, лісы, янотападобныя сабакі ды інш.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў