Беларускамоўныя курсы па праграмаванні запрашаюць навучэнцаў


Інстытут матэматыкі і кібернетыкі запрашае навучэнцаў з дапамогай рэкламы на роднай мове.

Карыстальнік «Facebook’у» Viktuś Parfion-Zaniomanski на адным з гарадзенскіх прыпынкаў сфатаграфаваў цікавую абвестку. У ёй Інстытут матэматыкі і кібернетыкі па-беларуску запрашае навучэнцаў на курсы праграмавання.

Раней «Белсат» распавядаў пра гэтыя курсы. Яны праводзяцца на беларускай мове і былі створаныя выкладчыкамі БДУ ды Украінскім эканамічна-гуманітарным універсітэтам імя Сцяпана Дзем’янчука. Некаторыя з асобаў, блізкіх да праекту, паведамлялі, што існаванне курсаў па праграмаванні на беларускай мове абвяргае словы прэзідэнта, што тэхнічная навука немагчымая на беларускай мове.

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў