Беларуска з Дубаю: За мяжою не страшна

video

Нарадзілася ў Наваградку, але жыве ў Дубаі. Вывучыла турэцкую, калі працавала ў Стамбуле, але не забывае беларускай мовы. Як насамрэч выглядае жыццё ў мусульманскіх краінах ды як зрабіць, каб сапраўды менш баяцца і больш радавацца жыццю, – пра гэта інтэрвʼю з сацыёлагам і падарожніцаю Анастасіяй Царук.

Беларуска распавяла ў «ПраСвеце», што ўжо 11 месяцаў без ніякіх праблемаў жыве ды працуе ў Дубаі. Яна раіць перад паездкай у гэтую краіну падрыхтавацца – там турыстаў спаткае зусім іншая культура. Дзеля гэтага варта пачытаць пра звычаі ў Дубаі на адпаведных форумах. Еўрапейцы, аднак, мусяць пазбавіцца адмоўнага вобразу гэтай краіны. «У Дубаі я адчуваю сябе як у Еўропе», – адзначыла Анастасія.

Жанчыны ў Дубаі не мусяць хаваць валасоў, апранаюцца гэтак жа, як і еўрапейскіх сталіцах, адзначыла госця «ПраСвету». Аднак, можна там спаткаць кабетаў і ў чорных бурках, калі відаць адныя вочы.

Адна з прычынаў, паводле Анастасіі, чаму варта падарожнічаць – гэта тое, што праз паездкі і параўнанне можна адэкватна ацаніць сваё. «Другое – гэта тое, што за мяжой не страшна. Людзі, ці мусульмане, ці індуісты, ці будысты, – яны не страшныя. Гэта нармальныя людзі, якія жывуць у іншых краінах, у іх ідзе вельмі цікавае жыццё, якое адкрывае іншыя межы разумення ўсяго, што адбываецца. Тэлебачанне – гэта далёка не адзіны сродак, каб пазнаваць свет», – заўважыла падарожніца.

Больш – у відэаматэрыяле.

Матэрыял праграмы «ПраСвет». Іншыя тэмы апошняга ў гэтым сезоне выдання:

– Беларусь і Казахстан: каму патрэбная інтэграцыя з Расеяй?
– выбары ў ЗША – чаму расце расчараванне палітыкамі?
– выступ генсека НАТО ў Варшаве – галоўнае за 4 хвіліны;
інтэрвю з лідаркаю брытанскіх еўраскептыкаў;
– адкуль новая хваля мігрантаў?
– куды беларусу выбрацца на адпачынак, каб шчасліва вярнуцца дадому?

МЯ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары