Беларус «заправіў» свой аўтамабіль... джынсамі!


Фота: customs.gov.by

Вынаходлівага кіроўцу спынілі ў памежным пункце «Брузгі», калі ён вяртаўся з Польшчы. Мытнікі знайшлі ў ягоным аўтамабілі вялікую партыю джынсаў.

Мытнікі вырашылі адправіць аўтамабіль мужчыны на больш пільны дагляд. Падчас дагляду былі знойдзеныя тайнікі ў крэслах і нават у бензабаку, з якога мытнікі дасталі 28 джынсавых нагавіцаў.

Кіроўцу прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 20-ці базавых велічыняў з канфіскацыяй тавару.

ГА, belsat.eu паводле customs.gov.by

Стужка навінаў