Беларусь толькі аднойчы звярнулася да «Google» па звесткі карыстальнікаў


Кампанія адмовілася іх выдаваць.

«Google» апублікавала дадзеныя па зваротах краінаў па звесткі карыстальнікаў: Беларусь сёлета падала толькі адзін запыт, які датычыў пяці акаунтаў. Задаволены ён не быў.

З Расеі за гэты ж перыяд паступіла 237 запытаў па 328-і акаунтам (інфармацыю далі па 7%), з Украіны – 6 па 9 акаунтам (задаволілі 17 %), з Польшчы – 497 па 891-м акаўнце (34 % адказаў).

Рэкардсмен – ЗША, улады якіх звярнуліся ў кампанію 14 168 разоў, «Google» задаволіў 79 % запытаў. Усяго за шэсць месяцаў карпарацыя атрымала 44 943 запыту і падзялілася дадзенымі ў 64% выпадкаў.

«Мы правяраем законнасць кожнага запыту. У некаторых выпадках мы адмаўляемся выдаваць інфармацыю аб нашых карыстальніках або прадстаўляем дадзеныя ў абмежаваным абʼёме», – падаее «Google».

Каб атрымаць ад «Google» інфармацыю пра карыстальніка, дзяржава павінная прадставіць прадугледжаны законам дакумент: позву ў суд, пастанову або ордэр на ператрус.

У залежнасці ад дакументу кампанія можа раскрыць уладам рэгістрацыйныя дадзеныя карыстальніка, час уваходу ў акаўнт і IP-адрас, з якіх выконваўся ўваход, а таксама змест лістоў.

ДД

Стужка навінаў