Беларусь прымае Швецыю. Трэнер футбольнай зборнай Ігар Крывушэнка абяцае годную гульню


Увечары на «Барысаў-Арэне» у межах кваліфікацыі да чэмпіянату свету па футболе-2018 беларуская зборная прымае Швецыю.

Шведы з’яўляюцца аднымі з фаварытаў групы А, у якой выступае і нашая каманда. Беларусы ж займаюць у групе перадапошняе пятае месца. Некалькі дзён таму нашыя футбалісты нечакана ў гасцях саступілі камандзе Люксембургу – 0:1.

Напярэдадні матчу са скандынавамі галоўны трэнер беларускай зборнай Ігар Крывушэнка прызнаў, што вынік гульні ў Люксембургу – катастрафічны. І распавёў пра мэту на матч супраць Швецыі:

«Згуляць годна з адным з фаварытаў нашай групы. Вядома, павінныя і будзем імкнуцца да перамогі. Мусім аказаць супраціў, пастарацца згуляць агрэсіўна. Ну і не расчараваць заўзятараў, якія, спадзяюся, прыйдуць».

Букмекерскія канторы на перамогу Беларусі прапануюць каэфіцыент ад 6.0 да 7.2, на перамогу Швецыі – 1.6.

Гэта будзе пятая ў гісторыі сустрэча зборных Беларусі і Швецыі. Ва ўсіх папярэдніх гульнях перамагала Швецыя.

Пачатак матчу а 19:00.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, фотаздымак Беларуская федэрацыя футболу

Стужка навінаў