Беларусь плануе адкрыць кансулаты ў Барсэлоне ды Малазе


Павел Латушка

Беларускі амбасадар Павел Латушка распавёў пра планы адкрыць новыя беларускія ганаровыя кансулаты.

Адпаведную заяву амбасадар зрабіў па выніках сустрэчы з гендырэктарам па справах Еўропы Міністэрства замежных справаў і супрацы Іспаніі Хуанам Лопесам Эрэрам.

На сустрэчы абмяркоўвалася першае паседжанне міжурадавай беларуска-іспанскай камісіі па эканамічнай і прамысловай супрацы, якое мае адбыцца 18 кастрычніка ў Менску.

Акрамя таго Павел Латушка сустрэся з прадстаўнікамі авіякампаніі «Iberia», з якімі абмеркаваў магчымасць арганізацыі наўпроставых авіярэйсаў Менск-Мадрыд.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Глядзі таксама
Каментары