Беларусь пераманьвае з Украіны адмыслоўцаў вайскова-прамысловага комплексу


Яны мусяць дапамагчы нашай краіне стварыць высокадакладную зброю.

Дэлегацыя з беларускага вайскова-прамысловага комплексу ў складзе 22 чалавек збіраецца наведаць вайсковыя прадпрыемствы Украіны. Як адзначае вайсковы эксперт Аляксандр Алесін, украінскія крыніцы не сумняюцца, што дэлегаты паспрабуюць перацягнуць да сябе тамтэйшых адмыслоўцаў. Мяркуюць, што ўкраінцы дапамогуць Беларусі стварыць высокадакладную зброю, пра якую нядаўна казаў Аляксандр Лукашэнка.

«Відаць, у Менску палічылі, што на хвалі ўзрастальнай кан’юнктуры можна нядрэнна зарабіць. І, хутчэй за ўсё, з высокакваліфікаванымі кадрамі праблемаў не будзе. Ва Украіне, трэба меркаваць, знойдзецца дастаткова спецыялістаў, якія не адмовяцца ад годнага заробку ў Беларусі, калі на радзіме такая няпэўнасць. Візіцёры з Беларусі, здаецца, на гэта і разлічваюць», – адзначыў на старонцы Naviny.by Аляксандр Алесін.

Між іншага, з дапамогай украінскіх адмыслоўцаў у Беларусі можа быць распачатая вытворчасць ракетаў для зенітна-ракетных комплексаў сярэдняй дальнасці.

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў