Беларусь ізноў хоча павысіць кошт на транзіт расейскае нафты

video

Нібыта з 1 студзеня 2017 года цана мае вырасці на 20,5 %. Адпаведныя паведамленні ў «Транснафту» накіравалі «Гомельтранснафта Дружба» і «Полацктранснафта Дружба, паведамляюць ТАСС і gazeta.ru са спасылкай на «крыніцу ў адным з нафтатранспартных прадпрыемстваў Беларусі».

Афіцыйны прадстаўнік «Транснафты» Ігар Дземін пацвердзіў, што яны атрымалі ад беларускага бока такую прапанову, аднак цяпер кампанія не бачыць абгрунтавання для такога павышэння.

Гэтыя заявы з пазначэннем нязгоды «Транснефть» перадала ў Федэральную антыманапольную службу, якая мусіць са свайго боку прыняць рашэнне па тарыфах.

Гандлёвая вайна паміж Беларуссю і Расеяй аб цане на газ цягнулася з пачатку года. На фоне газавых спрэчак і запазычанасці Беларусі перад суседкай за пастаўкі газу ў памеры $ 300 млн, Расея знізіла пастаўкі нафты ў Беларусь на 5,25 млн тон, што ўжо абышлося Беларусі ў 0,3% ВУП. У адказ наша краіна з 11 кастрычніка на 50 % хацела павысіць тарыфы на транзіт расейскай нафты праз беларускую тэрыторыю.

Пазней гэтую пастанову адмянілі ў абмен на аднаўленне поўных абʼёмаў паставак нафты з Расеі.

Беларусь таксама абяцала выплаціць запазычанасць, але пазней аказалася, што Менск не пералічыў грошы за расейскі газ, бо чакае падпісання «некаторых» пагадненняў.

Учора прадстаўнікі абодвух краін зноў мелі абмеркаваць пастаўкі нафты ў Беларусь.

У відэа глядзіце, які кошт нафтагазавага канфлікту

ДР belsat.euпаводле tass.ru, ria.ru

Глядзі таксама
Каментары