БАТЭ ўрэзаў заробкі гульцам і трэнерам на 30 %


Вылет з еўракубкаў ударыў барысаўцаў па кішэні.

БАТЭ скараціў на 30 адсоткаў зарплаты супрацоўнікаў клубу, уключаючы футбалістаў і трэнераў. Пра рашэнне, якое клуб абвесціў некалькі тыдняў таму, паведамляе «Трыбуна».

Пасля паразы з клубу з «Астаной» і, адпаведна, вылету з Лігі Еўропы, Анатоль Капскі жорстка выказаўся не толькі пра футбалістаў («Мноства гульцоў жыве ў клубе так салодка»), але і пра некаторых прадстаўнікоў трэнерскага штаба («У Астане спякотна было, трэба піўка папіць»).

«Карэнным чынам трэба ўсё мяняць. За поспехамі БАТЭ, гульцоў, галоўнага трэнера клубу зʼявілася шмат нахлебнікаў. Я не ведаю, ці знайду сілы пачаць усё спачатку. А пачынаць трэба ўжо заўтра», – казаў Капскі «Прэсболу».

Апроч скарачэння заробкаў, клуб ужо пакінулі два футбалісты: Аляксандр Карніцкі перайшоў у «Хапаэль» Раананы, Мазалеўскі скасаваў кантракт з клубам паводле пагаднення бакоў.

ДД, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары