Пра гэта паведамляе CNN, спасылаючыся на крыніцы ў выведцы Іраку.
Паводле тэлеканалу, гэта адбылося 20-21 кастрычніка. Тэрарысты выкарыстоўвалі захопленых людзей у якасці жывых шчытоў падчас баёў у паўднёвых раёнах гораду. Усе забітыя былі мужчынскага полу, сярод іх былі дзеці.
17 кастрычніка баевікі «Ісламскай дзяржавы» ўзялі ў закладнікі 200 семʼяў у вёсцы побач з Масулам.
Масул – найбуйнейшы горад у Іраку, які знаходзіцца пад кантролем баевікоў «Ісламскай дзяржавы». У кастрычніку армія Іраку пачала штурм гораду пры ўдзеле курдскіх атрадаў і іншых узброеных фармаванняў, а таксама сілаў міжнароднай кааліцыі пад кіраўніцтвам ЗША.