Еўрапейскія баевікі Ісламскай дзяржавы могуць вярнуцца ў ЕЗ пасля ўзяцця Масула


Узяцце іракскімі войскамі Масула, які ўтрымлівае тэрарыстычная арганізацыя «Ісламская дзяржава», можа прывесці да вяртання ў Еўропу баевікоў – выхадцаў з краін ЕЗ. Пра гэта заявіў еўрапейскі камісар па бяспецы Джуліян Кінг.

Паводле Кінга, сярод баевікоў ІД у рэгіёне – каля 2,5 тысячы чалавек, якія прыехалі з Еўропы. Ён падкрэсліў, што не чакае масавага вяртання тэрарыстаў, паколькі звычайна толькі нешматлікія вяртаюцца ў свае краіны.

«Я не хачу прыніжаць рызыкі. Нават невялікае іх колькасць уяўляюць пагрозу», – цытуе Кінга Бі-бі-сі.

Паводле камісара, цяпер пашпартны кантроль на ўездзе ў ЕЗ «занадта лёгка падмануць». Адной з мер па ўзмацненні кантролю можа стаць праверка сапраўднасці сведчанняў пра нараджэнне і шлюб, паколькі гэтыя дакументы патрэбныя для атрымання дакументаў на ўезд, заявіў Кінг.

17 кастрычніка ўлады Іраку абвясцілі пра пачатак штурму Масула – найбуйнейшага гораду, які ўтрымліваюць баевікі ІД. У аперацыі ўдзельнічаюць таксама курдскія часткі пешмерга, шыіцкія і суніцкіх ваенныя фармаванні і сілы міжнароднай кааліцыі па барацьбе з ІД пад кіраўніцтвам ЗША.

У Масуле знаходзяцца каля 1,5 мільёнаў чалавек. Лік баевікоў ІД ацэньваюць у 5 тысяч чалавек.

ДР belsat.eu паводле meduza.io

Стужка навінаў