Арыштаваны нападнік на вядоўцу «Эхо Москвы» Таццяну Фельгенгауэр


Прэсненскі раённы суд Масквы арыштаваў на два месяцы 48-гадовага грамадзяніна Расеі і Ізраіля Барыса Грыца, які здзейсніў учора напад на намесніка галоўнага рэдактара і вядучую радыёстанцыі «Эхо Москвы» Таццяну Фельгенгауэр, піша «Коммерсант». Раней у судзе яму было прад’яўленае абвінавачванне.

Грыц часткова прызнаў сваю віну.

«Ён заявіў, што нанёс журналістцы цялесныя пашкоджанні, аднак патлумачыў, што не меў намеру на забойства», – прыводзіць «Інтэрфакс» словы следчага, якая хадайнічала аб арышце.

Абвінавачаны прасіў суд абраць яму меру стрымання, не звязаную з абмежаваннем волі.

Учора галоўнае следчае ўпраўленьне СКР па Маскве ўзбудзіла крымінальную справу паводле арт. 30 і 105 КК РФ (замах на забойства).

Праваахоўнікі практычна адразу ж зрабілі выснову аб тым, што напад ніяк не звязана з прафесійнай дзейнасцю журналісткі – пра гэта паведаміў сам Барыс Грыц. Зламыснік заявіў, што Фельгенгауэр «мела на яго ўплыў, выкарыстоўваючы тэлепатыю». Яго могуць адправіць на прымусовае лячэнне. Журналістка, якая атрымала рэзаную рану шыі, знаходзіцца ў шпіталі.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў