Арнольд Шварцэнэгер і Джэймз Кэмэран заклікаюць людзей есці менш мяса


Слынны амерыканскі актор Арнольд Шварцэнэгер (Arnold Schwarzenegger) і вядомы рэжысёр Джэймз Кэмэран (James Cameron) распачалі новую кампанію, каб зменшыць спажыванне мяса ў свеце.

Прадстаўнікі кінаіндустрыі адзначаюць, што спажыванне мяса пагражае экалогіі планеты, бо жывёлагадоўчыя гаспадаркі – крыніца значнага абʼёму парніковых газаў, якія прыводзяць да пацяплення клімату.

Раней Джэймз Кэмэран праз свой фільм «Аватар» выявіў заклапочанасць станам экалогіі. Цяпер рэжысёр адзначыў: «Як я магу назваць сябе эколагам, калі пагаршаю стан навакольнага асяроддзя праз тое, што я ем?»

Выступаючы разам з Кэмэранам, Шварцэнэгер распавёў пра перавагі для здароўя, якія вынікаюць са скарачэння ў рацыёне мясной ежы. «Я паволі адмаўляюся ад мяса. І я скажу вам, я адчуваю сябе выдатна», – падкрэсліў Шварцэнэгер.

«Менш мяса, менш цяпла, больш жыцця», – заўважыў актор. Думка, што мяса неабходнае для збудавання мышачнай масы, – няслушная, падкрэсліў Шварцэнэгер.

Глядзіце яшчэ >>> У Кітаі стартаваў скандальны Фестываль сабачага мяса (увага – жорсткае відэа) 

МЯ, паводле theguardian.com

Стужка навінаў