Аргкамітэт Дня Волі хоча правесці шэсце па праспекце Незалежнасці да скверу Янкі Купалы

video

Фота svaboda.org

На першым пасяджэнні арганізацыйнага камітэту па святкаванні 25 сакавіка Дня Волі абмяркоўваўся фармат вулічнай акцыі.

У пасяджэнні аргкамітэту ўдзельнічалі старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч і Абʼяднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, намеснік старшыні руху «За Свабоду» Алесь Лагвінец, былы палітвязень Мікалай Статкевіч і лідар руху «Разам» Вячаслаў Сіўчык. У аргкамітэт Дня Волі таксама ўваходзяць прадстаўнікі аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).

Сёлета аргкамітэт вырашыў змяніць маршрут акцыі. У папярэднія некалькі гадоў удзельнікі Дня Волі збіраліся каля станцыі метро «Акадэмія навук» і ішлі да парку Дружбы Народаў каля плошчы Бангалор. Зараз аргкамітэт мае намер заяўляць маршрут шэсця па праспекце Незалежнасці да парку імя Янкі Купалы, каб ускласці кветкі да помніку паэту.

Аргкамітэт таксама прыняў рашэнне звярнуцца да старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) Івонкі Сурвілы з прапановай загадзя напісаць віншавальны тэкст да Дня Волі, каб выкарыстоўваць яго ў падрыхтоўчай і інфармацыйнай кампаніях, для правядзення акцыі ў Менску.

Чарговае пасяджэнне аргкамітэту адбудзецца 9 лютага.

«Белсат» прапануе ўзгадаць, як Дзень Волі прайшоў мінулымі гадамі.

Дзень Волі-2015

Дзень Волі-2014

Дзень Волі-2013

https://www.youtube.com/watch?v=ETgbx2SGU48

МЯ, паводле БелаПАН

Глядзі таксама
Каментары