Аргентынская субмарына некалькі дзён не выходзіць на сувязь


На борце знаходзяцца 44 асобы.

Ваенна-марскі флот Аргентыны распачаў пошукі зніклай больш за два дні таму ля берагоў Патагоніі субмарыны «Сан Хуан».

Апошні радыёкантакт з бортам адбыўся ў сераду, калі яна была ў 430 км ад аргентынскага берагу.

Сітуацыяй занепакоеныя ўлады краіны.

«Мы намагаемся выкарыстаць усе нацыянальныя і міжнародныя рэсурсы, неабходныя, каб знайсці падводную лодку аргентынскага ваенна-марскога флоту як мага хутчэй», – цытуе прэзідэнта Аргентыны Маўрысьё Макры выданне The Guardian.

Вайскоўцы зняпраўджваюць інфармацыю, што падводны човен страціў сувязь пасля пажару на борце.

ДД

Стужка навінаў