Арабскія медыі паведамілі пра раненне завадатара ІД


Лідар тэрарыстычнай групоўкі Ісламская дзяржава Абу Бакр аль-Багдадзі паранены пры авіяўдары на захадзе Іраку, перадаюць спадарожнікавыя тэлеканалы Alsumaria і Alhurra са спасылкай на крыніцы ў сферы бяспекі.

Паведамленні пра раненне або ліквідацыю лідара тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава» (ІД) раней неаднаразова з’яўляліся ў СМІ, але не знаходзілі пацверджання.

Як паведаміў канал Alhurra, 9 лютага пацярпеў пры авіяналёту ў горадзе Эль-Каім, куды прыбыў на з’езд верхавіны ІД. Авіяўдар нанеслі іракскія ВПС. Сцвярджаецца, што лідар ІД атрымаў «цяжкае раненне» і быў дастаўлены ў Сірыю на лячэнне. Некалькі іншых тэрарыстаў загінулі. Інфармацыя атрымана ад «разведвальнага аддзела ў МУС Іраку».

Па версіі Alsumaria, ўдар па аль-Багдадзі нанеслі самалёты міжнароднай кааліцыі на чале з ЗША.

ВД, паводле ria.ru

Стужка навінаў