Анатоля Шумчанку разам са здымачнай групай «Белсату» не выпускалі са Ждановічаў

video

Аўтамабіль прадпрымальніка заблакавалі на выездзе з рынку «Лебяжий» на загад намесніка дырэктара ўстановы Валерыя Зайцава. Пра прычыны затрымання не паведамлялася.

«Якое вы маеце права нас затрымліваць?», – запыталася журналістка.

«Не ведаю, я проста выконваю загад», – адказвае ахоўнік.

Пазней на месца прыехалі міліцыянты. Адміністрацыя рынку патрабавала, каб Анатоля Шумчанку разам з журналістамі забралі ў аддзяленне міліцыі і правялі вобшук. Аднак спісаўшы пашпартныя дадзеныя Анатоля Шумчанкі, усіх адпусцілі.

Прадпрымальнік звязвае затрыманне з праверкамі і канфіскацыямі, якія ўжо тыдзень адбываюцца на «Лебяжьем». Журналісты «Белсату» паехалі на рынак, каб высветліць сітуацыю.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары