Амбасадар Саудаўскай Аравіі ў ЗША: Хусіты захапілі ВПС Емену


«Я не думаю, што калі-небудзь у гісторыі было такое, каб баевікі кантралявалі балістычныя ракеты», – заявіў Адэль аль-Джубэйр падчас выступу ў Нацыянальнай радзе па амерыкана-арабскіх адносінах у Вашынгтоне.

Паветраныя сілы кааліцыі, якую ўзначальвае Саудаўская Аравія наносяць удары па цяжкаму ўзбраенню паўстанцаў.

«Аперацыя працягваецца, нашай мэтай – ваенна-паветраныя сілы, базы, балістычныя ракеты ды склады цяжкага ўзбраення», – падкрэсліў падчас выступу дыпламат.

2 красавіка хусіты прыгразілі здзейсніць напад на Саудаўскую Аравію, у выпадку калі абстрэлы не спыняцца. У выніку сутыкненняў на мяжы Емену і Саудаўскай Аравіі загінуў саудаўскі памежнік.

У ноч на 26 сакавіка кааліцыя распачала вайсковую аперацыю «Бура рашучасці». Мэта аперацыі – прымусіць хусітаў (кантралююць большую частку Емену) і прыхільнікаў былога прэзідэнта Алі Абдалы Салеха вярнуць уладу прэзідэнту Абд Рабу Мансуру Хадзі, які цяпер знаходзіцца па-за межамі краіны.

Глядзіце таксама: Емен ліхаманіць

ЮВ, паводле ria.ru

Глядзі таксама
Каментары