Аляксандр Саладуха, «Песняры» ці «Чысты голас» – хто паедзе ад Беларусі на «Еўрабачанне»?


Менскі гурт «Чысты голас» заявіў, што мае намер прыняць удзел у нацыянальным адборачным туры конкурсу «Еўрабачанне-2016». Пра сваё жаданне прадставіць Беларусь на «Еўрабачанні» заявілі таксама Аляксандр Саладуха ды ансамбль «Песняры».

Нацыянальны адборачны тур «Еўрабачання» пройдзе ў Менску 26 лістапада. Пра тое, хто паедзе на «Еўрабачанне», упершыню ў фінальным адборы будзе вырашаць толькі публіка праз тэлефанаванне і смс-паведамленні.

Вынікі нацыянальнага адбору павінны быць вызначаныя не пазней за 25 студзеня 2016 года. Сёлета «Еўрабачанне» адбудзецца ў траўні ў сталіцы Швецыі – Стакгольме.

Гурт «Чысты голас», вядомы выкананнем расейскіх рамансаў ды савецкіх шлягераў, да прыкладу, запісаў песню на беларускай мове «Неба», якую ўпершыню выканаў на сваім канцэрце ў Берасці 20 лістапада, падае сайт naviny.by.

[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGSUZHeXlsdDM3Q3clMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]«Лічу, што прыйшоў час, калі наш калектыў павінен паўдзельнічаць у «Еўрабачанні». Мы раней ніколі гэтага не рабілі, але цяпер гатовыя да ўдзелу ў конкурсе, усё ж гэта неацэнны вопыт, і чаму не паказаць нашу групу ўсёй Еўропе», – сказаў БелаПАН мастацкі кіраўнік групы «Чысты голас» Валер Прыгун.

Вакальная група «Чысты голас» была створана ў 1992 годзе. Гэта – заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь. Лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне». У рэпертуары – духоўныя спевы, расейскія рамансы, сусветныя гіты, песні савецкай і сучаснай эстрады.

Песню на беларускай мове для «Еўрабачання» запісалі таксама «Песняры».[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGQWdwY3dVajI1RDAlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][/vc_column][/vc_row]Пра сваё жаданне прадставіць Беларусь у Швецыі, таксама заявілі: Аляксандр Саладуха, Вольга Шыманская з праектам «Napoli», спявак Рэй, Аляксей Грос, Alen Hit, Kattie.[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGRDJnWnR3Z0RXRTglMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Летась відэаролік Аляксандра саладухі ў касцюме матылька, дзе спяваў абвяшчаў пра свой намер удзельнічаць у адборы на «Еўрабачанне», стаў гітом інтэрнэту.[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGN1k2cW9OTWhyMUElMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][/vc_column][/vc_row]У 2015 годзе «Еўрабачанне» прайшло ў Вене. Беларускі дуэт Uzari & Maimuna нават не прайшоў у фінал.

У суботу 21 лістапада на дзіцячым Еўрабачанні прадстаўнік Беларусі Руслан Асланаў заняў 4-ае месца, выйграла прадстаўніца Мальты.[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGcG9ReFIyVlN2VmclMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]МЯ, belsat.eu[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў