Продаж настойкі баярышніка абмежавалі. Але алкаголікі знайшлі выйсце


Спірт у леках: як беларускія аматары такога напою абыходзяць пастанову Міністэрства аховы здароўя

Як беларускія аматары «спірту ў леках» абыходзяць пастанову Міністэрства аховы здароўя.

Пасля трагічнага інцыдэнту ў Іркуцку 20 снежня на сайце Міністэрства аховы здароўя Беларусі з’явілася паведамленне пра ўвядзенне абмежавання на рэалізацыю спіртазмяшчальных сродкаў у аптэках. Цяпер «Глогу настойка», «Сардэчніка настойка», «Валяр’яны настойка», «Календулы настойка» і «Мурашыны спірт» немагчыма купіць ноччу.

Днём жа гэтыя лекавыя сродкі прадаюцца па адным флакону на асобу.

«Нас праінфармавалі пад роспіс пра тое, што адпускная норма – яна была і раней: два флакончыкі на рукі мы адпускалі – а зараз, ад сённяшняга дня, адпускаем па адным флакону настойкі глогу (баярышніка), валярʼяну, сардэчнік, календулу і мурашкавы спірт», – сведчыць аптэкарка Вольга Болцікава.

Вось толькі ці дзейснае гэта абмежаванне?

Аматары “таннага пітва” ідуць на хітрыкі. Пасля пакупкі флакону ў адной аптэцы, можна спакойна схадзіць ў іншую набыць другі. Могуць некалькі раз адстаяць чаргу, каб набыць неабходную колькасць бутэлечак. Ці прыйсці некалькімі гадзінамі пазней. І, як кажуць аптэкары, не прадаць ім у такім выпадку спіртазмяшчальныя сродкі не маюць права.

Чытайце на belsat.eu

Тыя, хто не мае асабістых пераваг сярод “брэндаў”, бяруць па адным флакону розных лячэбных сродкаў – валяр’яны, сардэчніка, глогу… – i робяць сабе так званыя кактэйлі.

Між тым, Беларусь – адна з лідарак па ужыванню алкаголю сярод насельніцтва.

Пра гэтае ў аўтарскай праграме Алеся Залеўскага “Людскія справы”.

Айчынных аматараў “глогу” не палохае шкода ад ужывання спірту

«Гэтая вось лухта – яна барысаўская. А вось што патруціліся там у Іркуцку 52 чалавекі – там нейкая левая, перадавалі праз тэлевізар. А менская – нармальная», – кажа спажывачка.

ВД, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары