У Расеі разабраліся з «Глогам». Засталася «амывайка»


 Ад сёння ў Расеі набыла моц забарона на раздробны продаж нехарчовай прадукцыі, якая ўтрымлівае спірт. Пра гэта паведамляе «Расспажыўнагляд». Выключэннем стала толькі парфумерная прадукцыя ды шклоамывальныя вадкасці. Продаж прыпынены на 30 дзён.

Адпаведна пад забарону трапіў і канцэнтрат для прыняцця ваннаў «Глог», ад ужывання якога, паводле апошніх звестак, у Іркуцкай вобласці загінулі ўжо 76 асобаў. Яшчэ 18 пацярпелых застаюцца ў шпіталях.

Масавае атручванне глогам у Іркуцкай вобласці Расеі адбылося 10 дзён таму. Першыя пацярпелыя сталі паступаць у шпіталі 17 снежня. Усе яны ўжывалі канцэнтрат для ваннаў «Глог», у які вытворцы замест этылавага спірту дадалі метылавы.

Неўзабаве пасля здарэння Следчы камітэт распачаў крымінальную справу паводле факту масавага атручвання людзей. У межах расследавання гэтай справы праваахоўнікі затрымалі ўжо 23 асобы.


«Наш глог лепшы!». Беларусы абураныя з абмежавання на продаж лекавых настоек


АН, belsat.eu

Стужка навінаў