«Аль-Каіда» рыхтуе тэракты ў краінах Захаду


Парыжская трагедыя – толькі звяно ў ланцугу дыверсій, якія запланавалі радыкальныя ісламісты – лічаць у брытанскай службе бяспекі MI5.

Група сірыйскіх экстрэмістаў плануе масавыя атакі з мэтай застрашвання людзей, паведаміў глава брытанскай контрвыведніцкай службы MI5 Эндру Паркер. Паводле кіраўніка ведамства, баевікі будуць атакаваць славутасці і аб’екты транспартнай інфраструктуры, паколькі яны прыцягваюць найбольшую колькасць наведнікаў.

У Сірыі на баку баевікоў ваюе каля 600 брытанскіх грамадзянаў. За 2014 спецслужбам каралеўства ўдалося перадухіліць пяць тэрактаў, якія патэнцыйна маглі прывесці да вялікай колькасці ахвяраў. У краіне ўзмоцненыя меры бяспекі.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары