Афіцыянтак у бікіні больш не будзе: санэпідэмстанцыя забараніла


Бікіні-бар «Miami» на Карла Маркса ў Менску страціў паўаголеных дзяўчат. Цяпер кліентаў абслугоўваюць два апранутыя бармены, піша KYKY.org.

Абслугоўваючым персаналам у чорных купальных касцюмах зацікавіўся раённы Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, якому эратычная «фішка» установы не прыйшла да спадобы.

Кавярня ўжо зачынялася на сандзень на пачатку жніўня.

«Напэўна, уладальнікі проста не абмяркоўвалі гэтае пытанне з уладамі, таму і адчыніліся. У Менску падобнае, у прынцыпе, не дазволена», – сказалі журналістам у санітарна-эпідэміялагічнай службе.

Згодна з пастановай Міністэрства аховы здароўя № 128 аб «Санітарна-эпідэміялагічных патрабаваннях для гандлёвых аб’ектаў грамадскага харчавання» персанал у месцах грамаскага харчавання павінен працаваць у спецыяльнай санітарнай вопратцы.

Паводле супрацоўнікаў бару, месца будзе працягваць працу ў звычайным рэжыме, але ўжо з апранутымі дзеўчынамі.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў