«Аддам замарожаную скумбрыю і яблыкі». Менчукі бясплатна раздаюць ежу праз сацсеткі


Ужо год у «Вконтакте» існуе суполка «Фудшэрынг. Аддам дарам ежу. Менск».

Праз яе карыстальнікі дзеляцца ежай. Перадаць іншым можна прадукты, якіх у вас шмат, якія вам не спадабаліся ці ў якіх хутка скончыцца тэрмін прыдатнасці, пры гэтым сапсаваныя прадукты нельга аддаваць, адзначаецца ў правілах суполкі.

Абвестка ў «Вконтакте»

У суполцы можна пабачыць абвесткі ад карыстальнікаў, якія гатовыя аддаць тварог, сочыва, яблыкі, замарожаную рыбу альбо сала.

Менская суполка фудшэрынгу налічвае амаль 7 тыс. карыстальнікаў.

Чытайце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў