«Газіраваны соевы соус». Жыхары Гон-Конгу каштуюць лідскі квас


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=AkvAT-bGJRM”][vc_column_text]А таксама кефір, бярозавы сок і тварог.

Арцём Аншэлес, расейскі відэаблогер, які ўжо некалькі гадоў жыве ў Гон-Конгу, прызнаецца, што не заўсёды можа есці мясцовую экзатычную ежу, якой яго частуюць гон-конгскія сябры.

Таму Арцём вырашыў пачаставаць іх расейскай ежай, набыўшы дзеля гэтага, праўда, беларускія харчы – лідскі квас ды берасцейскія кефір, тварог і бярозавы сок.

Квас

«Спачатку патыхае як [бальзам] «Зорачка», а потым – як японскі соевы соус», – ацэньвае яго дзяўчына.

«Смак нагадвае сіроп ад кашлю», – кажа хлопец.

Большасць дэгустатараў, аднак, прыходзіць да высновы, што квас – лепшы, чым падаецца на першы погляд, і дадаюць, што «быў бы не кепскі разам з сушы».

Сок і малочныя прадукты з Берасця

Потым гон-конгцы спрабуюць па чарзе беларускі тварог («паглядзі, ці не пратэрмінаваны?») і кефір («пахне гаўнецом») вядомай берасцейскай фірмы.

Запіваюць усё бярозавым сокам («на смак як вада з цукрам») таго ж вытворцы.

Агулам, маладзёны добра бавяцца і каштуюць беларускую ежу больш з цікавасцю, чым з агідай.

Магчыма, пасля канчатковага закрыцця расейскага рынку для беларускіх харчоў, пра што ў эфіры «Гарачага каментару» заявіў Леанід Заіка, Гон-Конг мог б стаць новым напрамкам збыту.

ДД

Стужка навінаў