Масквічы распавялі, што думаюць пра беларускія прадукты


Жыхары Масквы выказалі сваёй меркаванне наконт гандлёвых войнаў паміж Беларуссю і Расеяй. Нашыя карэспандэнты распыталі мінакоў на вуліцах расейскай сталіцы, што яны думаюць пра якасць беларускіх прадуктаў.

«Тую беларускую прадукцыю, якую я набывала тут, я не маю прэтэнзіяў. Многія масквічы і расейцы любяць беларускія прадукты. У мяне нянька беларуска, часамі яны прывозіць вельмі смачныя прадукты. Але яна кажа, што ў Маскве прадаецца не тая прадукцыя, што ў Беларусі», – кажа жанчына.

«Я сумняюся, што прадукцыя нізкай якасці», – кажа мінак.

«Непаразуменні па коштах на газ ёсць, але думаю, што ўсё вырашальнае», – мяркуе мужчына.

«Беларусам няма чаго ад нас хаваць. Лепш забараняць увоз еўрапейскіх прадуктаў, чым суседзяў», – упэўнены маладзён.

Больш адказаў у відэа.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў